0:00
31:33
Do tyłu o 15 sekund
Do przodu o 15 sekund
Тарас Шаўчэнка — вялікі кабзар Украіны. Паэт, празаік, мастак, этнограф, мысляр, грамадскі дзеяч. Яго творы перакладзеныя больш чым на сто моў свету, шмат якія з іх пакладзеныя на музыку,  сталі народнымі песнямі. Яго імем названыя навучальныя ўстановы, тэатры, пляцы, вуліцы, горныя  вяршыні і астранамічныя аб’екты. Помнікаў яму больш, чым Уладзіміру Леніну. Яго партрэт на грашовых знаках. У аўдыякнігу «Тарас Шаўчэнка. Вершы і паэмы»” увайшлі творы ў выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Манаева.