euroradio.fm podkast

Настасся Касцюгова. Маргіналізацыя і камунікацыя: што сёння дапаможа вызваліць палітвязняў?

12.11.2026
0:00
39:43
Do tyłu o 15 sekund
Do przodu o 15 sekund
“Мэта адна — шляхі яе дасягнення крыху розныя”, — кажуць прадстаўнікі розных стратэгій па вызваленні палітвязняў і дасягненні змен у Беларусі. Вось толькі гэта ніякім чынам не спыняе спрэчкі паміж прыхільнікамі і падпісантамі “Ліста палітвязняў” і яго крытыкамі. Ці, як выказаўся блогер Кныровіч, тымі, хто сваімі заявамі і скепсісам “маргіналізуе” падпісантаў “Ліста”. Усё гэта на фоне “крыжовага паходу” за аб’яднанне ўсіх (па загадзя імі складзеных спісах) у Аб’яднаны штаб дэмсіл, якое распачала яшчэ адна частка дыяспары. Ці сапраўды пазіцыі прыхільнікаў і крытыкаў “Ліста палітвязняў” моцна адрозніваюцца і хто каго маргіналізуе? Ці ёсць прыкметы таго, што прагноз Касцюговай пра змяншэнне ўзроўню рэпрэсій пачынае спраўджвацца? Якім чынам сёння можна дамагчыся паразумення і аб’яднання дэмсіл і дыяспары агулам — якой палітычнай камунікацыі нам не хапае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова

Więcej odcinków z kanału "euroradio.fm"